Гітары гукі, быццам сталактыты.

Вечарына гiтарнай музыкi, прысвечаная 25-годдзю творчай дзейнасцi Уладзiмiра Захарава, лаканiчна, але вельмi трапна акрэслiла галоўныя творчыя дасягненнi юбiляра: выканальнiцкiя, педагагiчныя i кампазiтарскiя. У I-ым аддзяленнi юбiляр выступiу як салiст, у II-iм - прагучалi творы ў выкананнi яго вучняў (у тым лiку i творы Ул. Захарава).

Сярод праграмы, выкананай юбілярам, найбольш уразіў цыкл з пяці прэлюдый бразільскага кампазітара Э.Віла-Лобаса. Я ніколі не чула дзвюх падобных трактовак: для гітарыстаў гэтыя прэлюдыі не вельмі складаныя чыста тэхнічна, але яны сапраўды іспыт на званне Творцы, Майстра, Мастака. I Захараў гэты іспыт вытрымаў бліскуча - не з-за віртуознай тэхнікі, а з-за бяздоннай філасофскай глыбіні музычнага тэксту і яго дасканалага прачытання. Уся творчасць Віла-Лобаса прасякнута светлым смуткам, што нечакана сціскае сэрца. У спалучэнні з філасофскай глыбінёй ён і родніць творчасць бразільскага кампазітара з выканальніцкай манерай Захарава, і, да ўсяго, з творамі Валерыя Жывалеўскага і Галіны Гарэлавай: атрымліваецца дзіўны рэзананс дзвюх культур - бразільскай і беларускай.

У добрых выкладчыкаў кожны вучань мае свой стыль, манеру выканання, а ў дрэнных — усе вучні на адзін твар. 3 гэтага пункта гледжання ў II аддзяленні Захараў паўстаў менавіта добрым настаўнікам. У руках Аліны Кузьміч гітара гучала па-жаночаму ласкава і вельмі какетліва, асабліва ў “Польцы-Разіце” Ф.Таррэгі.

Своеасаблівым адчуваннем музычнай прасторы вылучалася выкананне Рамана Ташпулодава: няма лішніх гукаў, шмат паветра і, здаецца, гучыць сама зала, людзі, іх настрой... Магічнаму гучанню спрыяў і выбар твораў: “Пейзаж са званочкамі” Л.Брауэра і “Заход сонца” самога Р.Ташпулодава. Але ва ўсякай магіі ёсць злыя духі: мабыць, нешта такое ўмяшалася ў выкананне — і на прыгожае гукавае палатно ляпнулася брыдкая клякса з суседніх гукаў.

Сапраўднае майстэрства выявіў П.Кухта, якога я лічу новай зоркай беларускай гітарнай музыкі. Спачатку, пад гукі Санаты Хасэ, ён перанёс слухачоў у сонечную Іспанію, потым вярнуў на радзіму, выканаўшы Прэлюдыю і фуэту на беларускую народную тэму Ул.Захарава, бадай, ярчэй, чым яны гучалі за ўвесь час з моманту стварэння.

Завяршыў вечарыну гітарны-квартэтны марш з балета “Шчаўкунок” П.І.Чайкоўскага. I ўжо пад сапраўдную буру апладысментаў юбіляр сыграў “на біс” свае “Сталактыты”.

 

                                                    Ксенія НЯМЕРА

                                                    газета "Культура" №5 29 студзеня - 4 лютага

                                                    2005 г

Комментарии

И вот теперь , много лет спустя , следует отметить, что никакие злые духи не помешали Роману стать разносторонней творческой личность - исполнителем, педагогом, композитором и даже в какой-то степени журналистом ( имеются ввиду его подкасты и статьи), а , главное, одним из cоздателей нашего любимого сайта Королева Гитара:)!!!

А все те неточно взятые аккорды и смазанные ноты... Только тот , кто ничего не делает - тот никогда не ошибается. Так держать Роман!