Няхай мацней грымне бура?

Даменіка Лафашана, што прыехаў да нас з Італіі, — канцэртуючы гітарыст міжнароднага класа, кампазітар, старшыня журы шматлікіх гітарных конкурсаў, — регулярна праводзіць майстар-класы ў розных краінах... I ў канцэрце, што адбыўся ў камернай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі пры падтрымцы Італьянскага пасольства, ён таксама прадстаў як рознабаковая творчая асоба. Першае аддзяленне было складзена з вельмі папулярных твораў, што ўваходзяць у так званы "залаты фонд" гітарнай музыкі. Асабіста ў мяне засталося ўражанне дабрэннага, але крыху “стандартнага” выканання: звычайна кожны гітарыст намагаецца выконваць гэтыя “хіты” крыху па-свойму, парушаючы складзеныя стэрэатыпы.

Завяршала першае аддзяленне сентыментальная саната “Бура” італьянскага гітарыста і кампазітара мяжы ХVIII — ХІХстст. Фердынанда Карулі. Цікавай і для нас незвычайнай падалася сама ідэя твора: падчас выканання вядучая чытала літаратурную праграму ў адпаведнасці з пэўным эпізодам санаты, музыка пасля “раскрывала” змест. Зразумела, у межах эстэтыкі ХVIII стагоддцзя чорная, страшэнная туга выяўлялася праз даволі вясёлую музыку, а жудасныя стогны пачвары хутчэй выклікалі жаль да яго трагічнай пагібелі. Сапраўды, для слухачоў XXI стагоддзя такі “ілюстраваны” сюжэт здаецца крыху наіўным, але выкананне было дасканалым і прымушала ставіцца да музычнай казкі пра прыгажуню і пачвару з гумарам.

Другое аддзяленне стала творчай сустрэчай не толькі з Д.Лафашана-гiтарыстам, але і кампазітарам, і нават добрым апавядальнiкам-экскурсаводам па сваіх творах. Музыкант удала перадаў нацыянальную мелодыку і вобразы такіх музычных культур, як італьянская (“Серэнада і тарантэла”), кітайская (“Шанхай”), бразільская (“Надакучлівая ідэя”), расійская і амерыканская (“Гарэлка і віскі”). А п’еса "Гора ў Нью-Йорку”, прысвечаная падзеям 11 верасня, сталася светлай памяццю пра загінуўшых. Можа, у італьянцаў сваё ўспрыманне жыцця, шчасця і трагедыі?

На біс маэстра выканаў “П’есу для кенгуру”. У Інтэрнеце змешчаны здымак: Лафашана іграе гэтую п’есу для жывёліны, якой яна і прысвечана. “Вы мне пляскайце ў далоні, дзе будзе патрэбна,— сказаў маэстра. — Ды глядзіце ўважліва, я пакажу, дзе вам уступаць”. Гэты заклік расчуліў слухачоў і рытмічныя плясканні перараслі ў нястомныя апладысменты. Добра, калі нам вось так прывозяць часцінку цёплага італьянскага сонейка. Здаецца, няблага было б і нашым музыкантам пераняць такі аптымізм выканання.                                                  

                                                                                                                 Ксенія ПАПОВА  "Культура"  №9 

                                                                                                                                          1 — 7 сакавіка 2003 г.

PS. Эта статья была написана 10 лет назад для газеты "Культура". Приходилось записывать мысли очень кратко, так как в этой газете выделялось весьма ограниченное количество колонок под вопросы гитарного исполнительского искусства. В те далекие времена от каждого приезжего (импортного) гитариста ждали необычайно виртуозного исполнения. Всем казалось, что где-то там за границей уровень гитарного мастерства просто невероятный и фантастический. На концерте  сидели открыв рот, все запоминали и"конспектировали". Просто народу неоткуда было взять информацию о заграничной гитарной школе. Не было интернета и Youtube... Зато были "запиленные" кассеты записанные через диктофон с концертов в жутком качестве и воспоминания тех людей , которые что-то где-то слышали на различных фестивалях и конкурсах. Поэтому от концертов иностранных гитаристов ждали чего -то особенного, чего белорусские музыканты сделать просто не в состоянии. И в этой погоне догнать и перегнать Запад выросло целое поколение замечательных белорусских  (теперь уже европейских исполнителей)-Я. Скрыган, Н. Липницкая, Ю. Лонская и др. Пусть теперь попробуют нас догнать :)

Итальянский гитарист Доменико Лафашано в Минске (2003 год)